Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 8 человек

Навіны

Зацверджана новая вучэбная праграма па дашкольнай адукацыі

З 12 верасня 2019 года ўступае ў сілу пастанова Міністэрства адукацыі РБ аб зацвярджэнні тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі.

У 2019/2020 навучальным годзе плата за падручнікі складае:
12,75 руб. - для школьнікаў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю з 1 па 11 класы;
5,1 руб. - для дашкольнікаў, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839 "Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і парадку прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2018/08/28 г. № 621 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839"

З 1 па 10 верасня ў Беларусі пройдзе Рэспубліканскі дзень бяспекі з удзелам усіх суб'ектаў прафілактыкі. У дзень бяспекі будуць праводзіцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Згодна з пастановай Савета Міністраў № 504 ад 31 ліпеня 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорый навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Так, на харчаванне ў яслях, яслях-садах, дзіцячых садках, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці, спецыяльных яслях-садах і дзіцячых садках, вучэбна-педагагічных комплексах грашовыя нормы расходаў выраслі на 10%.

Паважаныя Беларусы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі дзяржавы, з'яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам гераізму, воінскай доблесці і патрыятызму, веры і аптымізму для будучых пакаленняў.

Дарагія бацькі! Адміністрацыя ўстановы дашкольнай адукацыі звяртае вашу ўвагу на адпачынак на беразе вадаёмаў. Скарыстайце з нашых рэкамендацый і захавайце здароўе і жыццё вашым дзецям.

Сёння кіраўніком фізічнага выхавання ўстановы праведзена фізкультурнае свята. Дзеці спаборнічалі ў камандах і атрымалі добры зарад бадзёрасці, ўмацавалі свае фізічныя здольнасці.

Большасць з нас у гарачыя дні імкнецца знайсці выратаванне ад пякучага сонца каля вады.
На берагах кар'ераў, рэк, азёр і іншых вадаёмаў людзі атрымліваюць асалоду ад сонечных і
водных ваннаўі, у той час як ратавальнікі і супрацоўнікі міліцыі нясуць службу, каб засцерагчы адпачываючых ад бяды. На жаль, гэта не заўсёды ўдаецца, і тады выдатны адпачынак
ператвараецца ў трагедыю.

Сёння нашы дашкалята пабывалі у сельскім доме культуры. Там яны сустрэліся з вясёлым клоунам Цяпай, з якім дзеці апынуліся у цырку і весела правялі час.

У чэрвені разам са штогадовай акцыяй «Канікулы без дыму і агню" стартуе
новая акцыя пад назвай «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

У сувязі з правядзеннем летніх аздараўленчых мерапрыемстваў і павелічэннем кошту дзённага рацыёну харчавання на 10% на летні перыяд тэрмінам да 90 дзён плата за харчаванне складае: у дашкольнай установе з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны ў дзень на аднаго выхаванца ва ўзросце:
2 гады - 3 гады - 2 рублі 50 капеек,
3 гады - 6 гадоў - 3 рублі 16 капеек.

Сёння вельмі важная падзея для нашых дзетак — выпускны ў дзіцячым садзе! Віншуем вас, нашы дзеці, са святам! Жадаем цудоўнага настрою, шмат энергіі і актыўнасці, цягі да пазнання і заўсёды звонкага і шчырага смеху. Няхай вашы першыя крокі ў школьнае жыццё будуць лёгкія, зразумелыя і цікавыя. Удачы вам і вялікіх поспехаў!

25 мая 2019 года ў нашай краіне стартуе акцыя «Увага - дзеці!». Арганізатарам спецыяльнага комплекснага мерапрыемства выступіла Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Акцыя праводзіцца ў мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і будзе працягвацца да 5 чэрвеня. Мерапрыемства заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

Весела і заўзята прайшоў конкурс «МІНІ-МІС - 2019» 15 мая, арганізаваны работнікамі філіяла «Шылавіцкі Дом культуры». Удзел у ім прынялі нашы дзяўчынкі з сярэдняй і старшай групы.
Пяць юных удзельніц - Аніта Макарчык, Эліна Альховік, Валерыя Сайко, Кацярына Вечерок і Лізавета Полуйчик - дэманстравалі свае таленты ў творчым конкурсе: спявалі і танцавалі, чыталі вершы, адгадвалі казкі, удзельнічалі ў конкурсе на «лепшую мамчыну памочніцу» і ўменне складаць прыгожы букет . Падтрымаць сваіх канкурсантак прыйшлі бацькі, выхавальнікі дзіцячага саду. Нечаканым госцем свята стала Баба Яга, якая таксама прэтэндавала на званне «Міні-міс», прымала «актыўны ўдзел", замінаючы юным канкурэнткам. Па выніках конкурсу кожная ўдзельніца атрымала дыплом пераможцы.